Па дарожках з васількамі

05.04.2023

5 красавіка ў нашай дашкольнай установе прайшла тэматычная вечарына для малодшых груп. Яны адправіліся ў падарожжа “Па дарожках з васількамі”.

Мэта гэтай вечарына – пазнаёміць дзяцей з сімваламі Беларусі праз тэатралізаваную дзейнасць; даць магчымасць у песнях, гульнях і танцах выказаць любоў да роднай зямлі; фарміраваць пачуццё самацэннасці, нацыянальную самасвядомасць; садзейнічаць развіццю зносін дзяцей з дарослымі на роднай мове, пашыраць слоўнікавы запас.

Дзеці прыходзілі ў госці да да бабы, дзеда і сына Васіля. Баба з Дзедам пазнаёмілі дзяцей з  цікавымі рэчамі ў іх сялянскай хаце. Дзецям было цікава паглядзець на калаўрот, куфар, ручнік, прас, кошык. Таксма дзеці былі апрануты ў Беларускае адзенне, што вельмі ім падабалася.

Дед  паведаў паданне пра працавітага хлопчыка, а дзеці для гаспадароў спявалі песні, танцавалі і гулялі ў Беларускую народную гульню.

Падарожжа для дзяцей было займальным і незабыўным.